BE RU EN

Расейскі суд адмовіўся вызваліць лётчыцу Саўчанку пад заклад

  • 15.09.2014, 14:47

Варонежскі абласны суд адхіліў скаргу адвакатаў на падаўжэнне выкрадзенай украінкай лётчыцы тэрміну арышту і адмовіўся выпусціць яе пад заклад.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

Суд пагадзіўся з довадамі следства, што ў выпадку вызвалення Саўчанкі пад заклад у 1 млн рублёў, што прапаноўвалі яе адвакаты, абвінавачаная можа схавацца ды не з'явіцца ў суд, дзе будуць праходзіць слуханні справы па сутнасці.

Гэта адбылося насуперак таму, што абарона Саўчанкі настаяла на даследаванні падчас пасяджэння пісьмовых доказаў абвінавачвання, якія, на яе думку, даказваюць адсутнасць у доказах следства яе датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў.

Апошнія навіны