BE RU EN

Самалёты французскіх ВПС пачалі палёты над Іракам

  • 15.09.2014, 12:03

Самалёты ВПС Францыі пачынаюць патруляванне паветранай прасторы над Іракам.

Пастанова аб гэтым прынятая ў рамках праграмы для барацьбы з баевікамі-джыхадзістамі з групоўкі "Ісламская дзяржава", паведамляе BBC.

"Гэтай раніцай пачнуцца першыя выведвальныя палёты паводле дамоўленасці з уладамі Ірака і ААЭ", - заявіў у панядзелак міністр абароны краіны Жан-Іў Ле Дрыян.

Неўзабаве пасля гэтага з вайсковай базы ў ААЭ падняліся ў паветра два знішчальнікі чацвёртага пакалення "Рафаль".

Напярэдадні джыхадзісты прадэманстравалі на відэа яшчэ аднаго брытанскага закладніка, якога яны пагражаюць абезгаловіць як і забітага шатландца Дэвіда Хэйнса.

Апошнія навіны