BE RU EN

Валерый Гелетэй: Расея пагражае Украіне прымяненнем ядзернай зброі

  • 15.09.2014, 9:19

Кіраўніцтва Расеі пагражае Украіне прымяненнем тактычнай ядзернай зброі

Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй, пішуць «Украинские новости».

«Я падкрэсліваю тое, што Расея пагражала нам прымяненнем і тактычнай ядзернай зброі», - заявіў ён.

Гелетэй адзначыў, што ў дадзенай сітуацыі Украіна будзе спадзявацца на дапамогу ўзбраеннем ад краін NATO, у першую чаргу ад ЗША і Вялікабрытаніі. У выпадку адсутнасці такой дапамогі Украіна, са словаў міністра абароны, вымушаная будзе вярнуцца да распрацоўкі ўласнай ядзернай зброі.

14 верасні Валерый Гелетэй ужо заяўляў пра пачатак працэсу перадачы Украіне зброі краінамі-сябрамі NATO.

Ён распавёў, што ў пачатку верасня разам з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам наведаў саміт NATO. З ягоных слоў, менавіта там ён папрасіў кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу аб дапамозе.

Апошнія навіны