BE RU EN

ЕБРР выдзеліў крэдыт у $5 мільёнаў МТБанку

  • 15.09.2014, 9:17

Крэдыт будзе дадзены ў нацыянальнай валюце.

Гэта, як сказана ў афіцыйным паведамленні Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, дапаможа паменшыць валютныя рызыкі як для МТБанка, так і для невялікіх кампаній, якія не маюць валютнай выручкі, піша «Ежедневник».

«Мы вельмі рады, што будзем рэалізоўваць гэты праект у рамках праграмы крэдытавання ў нацыянальнай валюце з МТБанк, адным з нашых даўніх банкаў-партнёраў у Беларусі. З дапамогай гэтага праекта мы не толькі даем крэдыты з больш доўгімі тэрмінамі пагашэння для беларускіх малых прадпрыемстваў, але таксама садзейнічаем крэдытаванню ў нацыянальнай валюце, што з'яўляецца яшчэ адной нашай важнай стратэгічнай задачай у Беларусі», адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Франсіс Дэлэй.

ЕБРР з'яўляецца буйным інвестарам у Беларусі. Паводле стану на 1 верасня 2014 банк вылучыў больш за 1,4 млрд еўра ў рамках 66 праектаў.

Апошнія навіны