BE RU EN

У цэнтры Менска з'явіліся арт-лаўкі (Відэа)

  • 14.09.2014, 19:48

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі запрасіў жыхароў Менска на «Вераснёвы вечар» - інтэрактыўныя праграмы, творчыя акцыі, майстар-класы і канцэрты.

Пачалі святы мастакі - удзельнікі праекта Zabor. Распавядае арт-дырэктар праекта Ірына Кандраценка: "Па-першае, восем мастакоў распішуць лаўкі перад музеем, зробяць іх каляровымі, размаляванымі ў яркія фарбы. Гэтыя лаўкі застануцца тут на памяць пра наш праект. Акрамя таго, вы бачыце тут нейкую арт-сушку - гэта фатаграфіі з нашага праекта, якія падвешаныя за прышчэпкі паміж калонамі музея, кожную з іх можна ўзяць сабе на памяць».

Для ахвотных на пляцоўцы перад музеем прайшоў майстар-клас ліндзі-хопу ад школ танцаў «Арэлі» і «Квартал» і акцыя «Размалюй» - магчымасць размаляваць карціны мастакоў - удзельнікаў праекта Zabor, пішуць «Беларускія навіны».

Вялікая праграма чакае менчукоў і ў самім музеі.

http://naviny.by/js/player.swf

Апошнія навіны