BE RU EN

Віталь Клічко ўзначаліў спіс «Блока Парашэнкі»

  • 14.09.2014, 17:33

Спіс кандыдатаў на парламенцкія выбары ад «Блока Пятра Парашэнкі» ўзначаліў мэр Кіева, лідэр партыі УДАР Віталій Клічко.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы на з'ездзе Блока 14 верасня ў Кіеве, паведамляе «Украінская праўда».

«Украіна сёння, як ніколі, мае патрэбу нацыянальнага адзінства і кансалідацыі. Таму я пагадзіўся ўзначаліць аб'яднаны спіс Блока Парашэнкі», - адзначыў ён. Са слоў Клічко, сёння «вельмі важнае яднанне дэмакратычных сіл», і ў новым парламенце «мы павінны ўзяць як мага больш месцаў, каб там было менш сіл, якія спрабуюць раскідаць Украіну».

Паводле звестак Hromadske TV, у першую дзесятку ўвойдуць Юрый Луцэнка, Вольга Багамолец, Уладзімір Гройсман і Мустафа Джамілеў. Акрамя таго ў спіс папярэдне ўвайшлі легендарны маёр Юлій Мамчур, Марыя Маціёс, Мікалай Таменка і Ірына Герашчанка, а таксама Віталь Кавальчук. Лідэр фракцыі УДАР Віталь Кавальчук заявіў, што УДАР ідзе на выбары ў складзе «Блока Парашэнкі», на з'езд запрошаныя цяперашнія дэпутаты фракцыі УДАР і кіраўнікі абласных партыйных арганізацый.

У спіс Блока ўвойдуць прадстаўнікі крымска-татарскага народа Мустафа Джамілеў і Рафат Чубараў, журналісты Мустафа Наем, Сяргей Лешчанка і актывістка Святлана Залішчук. Аднак, якія месцы ў спісе яны зоймуць, невядома. Падчас з'езда лідэр палітсілы Юрый Луцэнка заявіў, што «Блок Пятра Парашэнкі» гатовы ўзгадняць кандыдатаў у мажарытарных акругах з іншымі дэмакратычнымі сіламі і заклікаў палітычныя сілы да супрацоўніцтва.

Апошнія навіны