BE RU EN

Украінская «Партыя рэгіёнаў» адмовілася ад удзелу ў выбарах

  • 14.09.2014, 12:06

«Партыя рэгіёнаў» не мае намеру браць удзел у пазачарговых выбарах у Раду, прызначаных на 26 кастрычніка.

Пра гэта заявіў сакратар прэзідыума партыі, народны дэпутат Украіны Барыс Калеснікаў.

«Партыя рэгіёнаў у выбарах удзельнічаць не будзе», - цытуе яго словы «Інтэрфакс-Украіна».

За 2 месяцы Еўрамайдану «Партыя рэгіёнаў» ператварылася з абсалютнай улады ў краіне ў крызісную палітычную арганізацыю. Праз апошнія падзеі ў Крыме і на ўсходзе Украіны яе рэйтынг знізіўся да мінімальных паказчыкаў за ўсю гісторыю брэнда. На выбарах прэзідэнта Украіны 25 траўня кандыдат ад рэгіяналаў Міхаіл Добкін заняў шостае месца, набраўшы ўсяго 3% галасоў выбаршчыкаў.

У сваю чаргу, народны дэпутат фракцыі партыі Вадзім Навінскі заяўляў, што «Партыя рэгіёнаў» падтрымлівае ідэю аб правядзенні датэрміновых выбараў у парламент у выпадку завяршэння канстытуцыйнай рэформы дзеючым складам Вярхоўнай Рады.

Апошнія навіны