BE RU EN

Пад Чэрвенем убачылі палярнае ззянне

  • 14.09.2014, 12:01

Незвычайную для Беларусі прыродную з'яву маглі ўбачыць жыхары нашай краіны ў ноч з пятніцы на суботу.

Фотаздымкі палярнага ззяння ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласці апублікаваў у сваім акаўнце Віктар Малышчыц.

«Сёння ноччу ўся планета чакала яркае палярнае ззянне: на Сонцы адбыліся дзве магутныя ўспышкі, плазма ад якіх рухалася як раз у бок Зямлі. Прадказвалі яркае ззяння нават на нашай шыраце. Прасядзеў усю ноч на адным з азёраў у Чэрвеньскім раёне, і ззянне сапраўды з'явілася каля паўночы! Але было такім слабым (сюды дадайце яшчэ смугу і поўню), што вокам яго ўбачыць шанцаў не было ніякіх. Вось фота з гэтай ночы», - напісаў ён у каментары да фатаграфій.

Вядома, што ў нармальных умовах палярныя ззянні неўласцівыя шыротам, у якіх размешчаная Беларусь. Хоць падчас высокай сонечнай актыўнасці часам «шанцуе» Віцебскай вобласці, звычайна палярныя ззянні адбываюцца на шыротах 67-70°. Мяркуецца, што ў дні накшталт сённяшняга палярныя ззянні могуць быць прыкметныя паўсюдна на планеце аж да трапічных шырот.

Апошнія навіны