BE RU EN

Джэймс Франка экранізуе кнігу Паланіка

  • 14.09.2014, 11:27

Дату экранізацыі стужкі абяцаюць агучыць бліжэйшым часам.

Кінастудыя актора Джэймса Франка, вядомага паводле фільмаў «Чалавек-павук», «Харві Мілк» і «Оз: Вялікі і Жудасны», выкупіла правы на экранізацыю рамана Чака Паланіка «Рэнт: біяграфія Бакстэра Кейсі». Пра гэта паведамляе Slash Film.

Падрабязнасці кастынгу і меркаваная дата экранізацыі стужкі стануць вядомыя бліжэйшым часам. «Пасля працы з Брэдам Пітам, Эдвардам Нортанам і Сэмам Ракуэлам я не мог прадставіць больш уражлівага актора для супрацоўніцтва, чым Франка», - прызнаўся Паланік.

Раман «Рэнт: біяграфія Бакстэра Кейсі» быў апублікаваны ў 2007 годзе. Галоўны герой (Бакстэр) па мянушцы Рэнт мае ўнікальны нюх, які дазваляе яму незвычайна адчуваць густ і пах. Жыхары роднага гарадка не любілі яго праз дзіўныя прыхільнасці і задумкі, піша Lenta.ru.

Паланік раней паведамляў, што «Рэнт» стане першай кнігай у плануемай трылогіі.

Апошнія навіны