BE RU EN

Футбольныя фанаты правялі марш за адзіную Украіну ў Харкаве

  • 13.09.2014, 19:52

Каля тысячы футбольных фанатаў прайшліся па цэнтры Харкава да стадыёна «Металіст».

Яны спявалі гімн Украіны і вядомую песню пра Пуціна. Як паведамляе Укрінфарм, шэсце стартавала ад помніка Шаўчэнкі, пасля чаго фанаты рушылі на вуліцу Трынклера, да вайсковага шпіталю, дзе лечаць параненых з зоны АТА. Тут яны размалявалі плот у сіне-жоўтыя колеры і скандавалі «Слава героям - смерць ворагам». Затым яны павярнулі да плошчы Свабоды і ўзялі курс да стадыёна «Металіст», дзе а 17.00 пачаўся матч паміж гэтымі камандамі.

Перад пачаткам шэсця заўзятары хорам праспявалі гімн Украіны. На чале калоны яны пранеслі расцяжкі «Слава Украіне - героям слава», «Украіна вышэй за ўсё», спявалі ўкраінскія песні, скандавалі вядомую крычалку пра Пуціна.

Удзельнікаў шэсця суправаджалі праваахоўнікі і валанцёры Чырвонага Крыжа. Ля стадыёна выстраіўся канвой міліцыі. Інцыдэнтаў не зафіксавана.

Апошнія навіны