BE RU EN

Пенсійныя назапашванні расейцаў перададуць кампаніям, якія трапілі пад санкцыі?

  • 13.09.2014, 15:09

Для падтрымкі кампаній, якія падпалі пад санкцыі, могуць быць выкарыстаны пенсійныя назапашванні і сродкі Фонду нацыянальнага дабрабыту.

Аб гэтым кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў сказаў у пятніцу на брыфінгу, паведамляе «Інтэрфакс».

«Гэта розныя формы падтрымкі. Гэта і іншы мытна-тарыфны рэжым, у выпадку камплектуючых, гэта, магчыма, прамая фінансавая бюджэтная падтрымка, гэта магчымасць выкарыстання сродкаў пенсійных накапленняў або ФНБ і розныя іншыя механізмы», - заявіў ён.

Нагадаем, ЗША і Еўрапейскі звяз у пятніцу ўвялі новы пакет санкцый супраць Расеі. Новыя санкцыі прадугледжваюць абмежаванне доступу да еўрапейскага рынку капіталу і закранаюць пяць найбуйнейшых расейскіх банкаў («Сбербанк», ВТБ, «Газпромбанк», «Россельхозбанк» і ВЭБ), шэраг нафтавых кампаній і абаронных прадпрыемстваў.

Яшчэ да апошняга пашырэння санкцый урад Расеі прыняў пастанову аб падтрымцы з Фонду нацыянальнага дабрабыту. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў уадавае распараджэнне, згодна з якім Міністэрства фінансаў размесціць у 2014 годзе $6,031 млрд (223.3 млрд руб) на дэпазітах у Знешэканомбанку. Гэтыя сродкі будуць выдзеленыя з ФНБ.

Апошнія навіны