BE RU EN

Камбат «Азова»: За нас ваюе вялікая колькасць расейцаў і беларусаў

  • 13.09.2014, 14:45

Сваімі поспехамі батальён «Азоў» не ў апошнюю чаргу абавязаны замежнікам, якія ваююць на баку ўкраінцаў.

Пра гэта камандзір батальёна «Азоў» Андрэй Білецкі распавёў журналістам. Яго інтэрв'ю публікуецца на старонцы батальёна ў «Фэйсбуку».

- Прадстаўнікі якіх краін ёсць у батальёне?

- Ангельцы, італійцы, шведы, расейцы, беларусы. Ёсць грэкі, харваты, палякі. Замежнікі - гэта элітная частка.

- Які аргументацыяй яны кіруюцца, удзельнічаючы ў АТА?

- Яны вераць у еўрапейскія ідэалы, вераць, што на ўсходніх рубяжах Украіны яны змагаюцца за свой еўрапейскі дом.

- Яны маюць вайсковы досвед?

- Большасць з іх - гэта былыя прафесійныя вайскоўцы. І сваімі поспехамі батальён, не ў апошнюю чаргу, абавязаны замежнікам, у тым ліку, вялікай колькасці расейцаў і беларусаў.

Апошнія навіны