BE RU EN

Сяргей Рутэнка - у тройцы лепшых гульцоў «Барселоны»

  • 13.09.2014, 14:36

Гандбольная чэмпіёнка Гішпаніі «Барселона» другі сезон запар перамагла ў Катары ў турніры «Супер Global».

Ён пазіцыянуецца Міжнароднай федэрацыяй гандбола як клубны чэмпіянат свету і збірае самыя моцныя каманды ўсіх кантынентаў. У пятнічным фінале каталонцы адолелі катарскі «Аль-Садам» - 34:26. Па 5 мячоў у складзе пераможцаў на рахунку Эдуарда Гурбінда, Віктара Томаса і беларуса Сяргея Рутэнкі, піша "Прессбол".

Цікава, што ў вырашальным матчы не здарылася чаканага ўсімі супрацьстаяння «Барсы» з пераможцам цяперашняй Лігі чэмпіёнаў «Фленсбургам». Напярэдадні нямецкі клуб нечакана саступіў у паўфінале камандзе гаспадароў - 26:27.

Апошнія навіны