BE RU EN

Для лякарняў павысілі тарыфы на электраэнэргію

  • 13.09.2014, 14:30

Тарыфы на цеплавую і электрычную энэргію для арганізацый-ільготнікаў выраслі на 9,8%.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

Адпаведнаяе рашэнне зацверджанае пастановамі ведамства ад 29 жніўня 2014 года. У іх ідзе гаворка аб арганізацыях аховы здароўя, рэлігійных арганізацыях, садаводчых таварыствах, дачных кааператывах, гаражных кааператывах, арганізацыях, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і іншых, якія аплачваюць электраэнэргію і цяпло на ўзроўні насельніцтва.

Тарыф на цеплаэнэргію для іх складзе 90058 рублёў за 1 Гкал, на электраэнэргію - Br818,9 за 1 кВт/г.

Апошнія навіны