BE RU EN

Паветраныя шары над Менскам (Фота)

  • 13.09.2014, 11:24

12 верасня ў Менску стартаваў першы адкрыты чэмпіянат Беларусі ў паветраплаванні.

У чэмпіянаце бяруць удзел каманды з Беларусі, Расеі, Літвы, Украіны, Латвіі ды іншых краін, паведамляе БелаПАН. 



Стартавая пляцоўка размешчаная ў мікрараёне Курасоўшчына ў гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна». Падымацца ў неба ў рамках чэмпіянату паветраныя шары будуць яшчэ тройчы - раніцай і ўвечары 13 верасня і раніцай 14 верасня, а вечарам у суботу, у «Сонечнай даліне» пройдзе начное шоу асветленых шароў.

Апошнія навіны