BE RU EN

Нарвэгія ўвядзе санкцыі супраць Расеі

  • 12.09.2014, 21:37

Нарвэгія плануе далучыцца да расшыраных санкцый Еўразвязу супраць Расеі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Бэрг Брэндэ, паведамляе Bloomberg.

Ён удакладніў, што канчатковая пастанова будзе прынятая пасля кансультацый з парламэнтам краіны.

Нагадаем, Еўрапейскі Звяз, як і абяцаў, сёння апублікаваў новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, якія з гэтага моманту ўвайшлі ў дзеянне. У новы санкцыйны спіс трапілі кампаніі "Роснефть", "Транснефть", "Газпром нефть", паведамляе афіцыйны часопіс ЕЗ. Таксама Еўразвяз увёў забарону на арганізацыю пазыковага фінансавання для трох найбуйнейшых абаронных канцэрнаў Расеі - "Уралвагонзавода", "Оборонпрома" і Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі (ОАК).

Апошнія навіны