BE RU EN

Беларусь будзе купляць малако ў 13 заводаў з ЕЗ

  • 12.09.2014, 16:28

Беларускія ўлады дазволілі 13 малаказаводам імпартаваць еўрапейскае малако для наступнай перапрацоўкі і пастаўкі ў РФ.

Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на начальніка ГУ ЗЭД Мінсельгасхарча Аляксея Багданава, які патлумачыў імпарт падзеннем коштаў праз расейскае гандлёвае эмбарга, піша NEWSru.com.

«Раней такіх паставак з Еўразвяза не было. У нас сваёй сыравіны хапала. Да таго ж у ЕЗ кошты былі высокія. Пасля ўвядзення эмбарга ў еўрапейцаў было два шляхі: альбо зліваць малако ў каналізацыю, альбо знізіць кошт. Яны выбралі другі варыянт. Як вынік - кошты ўпалі, нам стала выгадна закупляць малочную сыравіну ў ЕЗ », - растлумачыў чыноўнік.

Аднак, казаць, што сыравіны хапала, не зусім дакладна. Са слоў самога ж Багданава магутнасці беларускай перапрацоўкі задзейнічаныя прыкладна на 70%, а гэта значыць, што астатнія 30% можна падключыць для перапрацоўкі еўрапейскага малака.

Але па-за ўсякім сумневам, неабходнасць поўнай загрузкі магутнасцяў выкліканая абяцаннем Беларусі павялічыць пастаўкі прадуктаў харчавання ў РФ.

Апошнія навіны