BE RU EN

Прэм'ерам Польшчы стане Эва Копач

  • 12.09.2014, 16:24

Эва Копач стане новым прэм'ерам Польшчы.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі 15 верасня даручыць стварэнне ўрада Эве Копач, тым самым прызначыўшы яе новым прэм'ерам, паведамляе Polskie radio ў пятніцу, 12 верасня.

Пры гэтым праз тыдзень, 22 верасня, польскі прэзідэнт скліча новую Раду міністраў. "Першым, хто дазнаецца пра склад новага ўрада будзе Браніслаў Камароўскі і ніхто іншы", - сказала Копач, адказваючы на пытанне журналістаў аб складзе ўрада.

Акрамя таго, яна паведаміла, што яе сённяшняя размова з прэзідэнтам Польшчы тычылася пытанняў стварэння ўрада, а таксама сітуацыі ва Украіне, піша "Корреспондент".

Эва Копач (1956 года нараджэння) - польскі палітык і дэпутат Сэйма. Яна з'яўляецца дзеючым маршалам Сэйма Польшчы з лістапада 2011 года (першая жанчына, якая заняла гэтую пасаду). Дагэтуль яна была міністаркай аховы здароўя з лістапада 2007 года. Чалец палітычнай партыі Грамадзянская платформа з 2001 год. Да прыходу ў палітыку была педыятрам і лекарам агульнай практыкі.

Нагадаем, 9 верасня 2014 года польскі прэм'ер Дональд Туск падаў у адстаўку ў сувязі з ягоным абраннем на пасаду кіраўніка Еўрапейскай рады 30 жніўня на саміце ЕЗ у Брусэлі.

Паводле польскай Канстытуцыі, адстаўка прэм'ер-міністра цягне за сабой адстаўку ўсяго ўрада.

Фота: Reuters

Апошнія навіны