BE RU EN

Кабмін Украіны прапанаваў зацвердзіць санкцыі супраць РФ

  • 12.09.2014, 15:55

Адпаведная пастанова была прынятая на пасяджэнні кіраўніцтва 11 верасня.

Прапановы Кабміна тычацца забароны ўезду на тэрыторыю Украіны, блакавання актываў юрыдычных асоб, забароны вываду капіталу за межы Украіны юрыдычным асобам-рэзідэнтам РФ дзяржаўнай формы ўласнасці і юрыдычным асобам, доля статутнага капіталу якіх знаходзіцца ва ўласнасці РФ, спынення выдачы дазволаў, ліцэнзіі на ўвоз ва Украіну грыўні з Расеі, піша «Украінская праўда».

Акрамя таго, урад прапануе забараніць праводзіць дзяржзакупкі тавараў, работ і паслуг у юрыдычных асоб - рэзідэнтаў РФ дзяржаўнай формы ўласнасці і юрыдычных асоб, доля статутнага капіталу якіх знаходзіцца ва ўласнасці РФ, а таксама іншых суб'ектаў гаспадарання, якія праводзяць продаж тавараў, работ і паслуг з РФ, акрамя выпадкаў, калі замяшчэнне такіх прадметаў закупкі іншымі немагчыма, што пацверджана Мінэканамразвіцця.

Таксама Кабмін прапануе забараніць удзел у прыватызацыі, укладанні новых дамоў арэнды дзяржмаёмасці Украіны рэзідэнтам РФ і асобам, якія проста ці ўскосна кантралююцца рэзідэнтамі Расейскай Федэрацыі або дзейнічаюць у іх інтарэсах.

Урад таксама хоча ўвесці дадатковыя меры ў галіне экалагічнага, санітарнага, фітасанітарнага і ветэрынарнага кантролю ў дачыненні да харчовых прадуктаў, тавараў лёгкай прамысловасці, касметычных вырабаў і бытавой хіміі з РФ і забараніць перадаваць тэхналогіі, правы на аб'екты права інтэлектуальнай уласнасці рэзідэнтам РФ і асобам, якія проста ці ўскосна кантралююцца рэзідэнтамі РФ або дзейнічаюць у іх інтарэсах.

На сёння Украіна забараніла транзіт тэрыторыяй Украіны узбраення і вайсковай тэхнікі расейскай вытворчасці, а таксама экспарт у РФ тавараў вайсковага прызначэння і двайнога выкарыстання, прызначаных для вытворчасці і рамонту ўзбраення і вайсковай тэхнікі, у інтарэсах узброеных сілаў і іншых вайсковых фармаванняў РФ.

Урад прапанаваў аформіць гэтыя палажэнні як асобны тып санкцый.

Прапановы ўрада павінна разгледзець РНБА і прыняць канчатковую пастанову, якая ўводзіцца ў дзеянне ўказам прэзідэнта Украіны.

Як вядома, 12 верасня ўваходзіць у дзеянне закон Украіны «Аб санкцыях».

Фота: thekievtimes.ua

Апошнія навіны