BE RU EN

Пад Новаазоўскам афіцэры ГРУ адкрылі лагер падрыхтоўкі дыверсантаў

  • 12.09.2014, 14:42

На раней захопленых расейскімі вайскоўцамі тэрыторыях павялічваецца колькасць баевікоў ДНР.

Афіцэры Галоўнай разведвальнай управы Узброеных сіл РФ у спецыяльным лагеры, размешчаным у населеным пункце Маркіна Данецкай вобласці, размешчанага паблізу Новаазоўска, вядуць падрыхтоўку сепаратыстаў-выведнікаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Дзяржпамежслужбе Украіны.

Паводле інфармацыі ўстановы, у межах Данецкай і Луганскай абласцей доўжыцца канцэнтрацыя і перагрупоўка сепаратыстаў і УС РФ, іх забеспячэнне ўзбраеннем, цяжкай браняванай тэхнікай, артылерыяй, боепрыпасамі і ГЗМ. Таксама імі праводзяцца актыўныя выведвальныя мерапрыемствы.

"Зафіксаваны адвод узброеных фармаванняў РФ ад населенага пункта Шырокіна ў кірунку Новаазоўск. Разам з тым на раней захопленых расейскім вайскоўцамі тэрыторыях і на блок-пастах павялічваецца колькасць баевікоў ад, так званай, ДНР", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведаміў, што Расейская Федэрацыя канцэнтруе бранятэхніку і рэгулярныя войскі ў Новаазоўскім раёне Данецкай вобласці.

Фота: AP

Апошнія навіны