BE RU EN

Фотафакт: Абмен палоннымі пад Данецкам

  • 12.09.2014, 14:27

Украіне перадалі 36 палонных, баявікам ДНР - 31.

Абмен палоннымі паміж прарасейскімі сепаратыстамі і ўкраінскай стараной адбыўся раным-рана 12 верасня блізу Данецка пад наглядам міжнародных назіральнікаў. Паводле звестак ДНР, яе прадстаўнікі перадалі Украіне 36 палонных, атрымаўшы ў абмен 31 апалчэнца. Яшчэ пяць чалавек кіеўская старана паабяцала перадаць у пятніцу, піша «Корреспондент».

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пацвердзіў, што сёння раніцай былі вызваленыя 36 украінскіх палонных, а ўчора - 21 палонны (у ліку учорашніх - пяць афіцэраў).

Апошнія навіны