BE RU EN

Навукоўцы: Шакалад дапамагае схуднець

  • 12.09.2014, 14:08

Прычына, дзякуючы якой шакалад дапамагае заставацца стройным, - гэта флаваноіды, якія змяшчаюцца ў какаве.

У падлеткаў, якія ядуць шакалад, паказнікі як агульнага ўзроўню тлушчу ў целе, так і ўзроўню тлушчу вакол таліі ніжэйшыя, чым у тых, хто ўстрымліваецца ад гэтага прадукту, выявілі гішпанскія навукоўцы медыцынскага інстытута пры Гранадскім універсітэце.

Яны папрасілі 1458 падлеткаў 12-17 гадоў з дзевяці еўрапейскіх краін запоўніць віртуальныя анкеты, дзе ад іх патрабавалася два разы, з прамежкам, як мінімум, у адзін дзень, пералічыць, што яны елі за апошнія 24 гадзіны, піша aif.ru.

У распараджэнні навукоўцаў была інфармацыя аб індэксе масы цела, абхваце таліі, адсотку тлушчу ў арганізме і ўзроўні фізічнай актыўнасці кожнага ўдзельніка даследавання. Адказы падыспытных паказалі выразную сувязь паміж высокім спажываннем шакаладу і больш нізкім агульным узроўнем тлушчу ў арганізме і тлушчу вакол таліі ў падлеткаў, у залежнасці ад іншых фактараў (уключаючы фізічныя нагрузкі).

Прычына, дзякуючы якой шакалад дапамагае заставацца стройным, - гэта флаваноіды, якія змяшчаюцца ў какаве.

Апошнія навіны