BE RU EN

Польшча аднавіла пастаўкі газу ва Украіну

  • 12.09.2014, 12:56

Польская газатранспартная кампанія Gaz System аднавіла пастаўкі газу на Украіну.

«Актуальная сітуацыя ў сістэме дазваляе перадаваць газ праз пункт «Германавічы»ту накірунку Украіны ў адпаведнасці з замовай кліента», - цытуе ИТАР-ТАСС прэс-сакратарку Gaz System Малгажату Палькаўскую.

Пастаўкі прыроднага газу паводле рэверсу з Польшчы на Украіну былі спыненыя днём 10 верасня. Кіраўнік «Укртрансгазу» Ігар Пракоп заявіў, што Украіна пазбавілася амаль 4 млн куб м газу ў дзень.

«Сёння Расійская Федэрацыя пачала абмяжоўваць пастаўку газу ў Польскую Рэспубліку, каб сарваць рэверс з Польшчы, які мы атрымліваем», - сцвярджаў Пракоп.

На заяву ўкраінскай стараны Польшча абвясціла аб скарачэнні аб'ёмаў паступлення газу з Расеі. 8 верасня краіна атрымала на 20% менш за належнае, на наступны дзень - на 24%.

11 верасня польская дзяржаўная нафтагазавая кампанія (Polskie Górnictwo Naftowe i Gazownictwo, PGNiG) у сваёй заяве адзначыла, што дэфіцыт паставак праз станцыі «Драздовічы» (на мяжы з Украінай), «Кандраткі» і «Высокае» (на мяжы з Беларуссю) дасягнуў 45 %. Паводле інфармацыі PGNiG, за межы лімітаў дзеючых кантрактаў з «Газпромам» Польшча не выходзіла.

Пра праблемы з пастаўкамі расейскага газу заяўлялі таксама Нямеччына, Аўстрыя і Славакія. У чацвер, 11 верасня, Аўстрыя недаатрымала 15% расейскага газу, паведамляла венскае выданне Die Presse.

Са слоў начальніка кантрольнага пункта ў Данерстаге Вальтэра Болца, ваганні ў пастаўках газу - нярэдкая з'ява, але звычайна Расея хутка тлумачыць, чаму паўстала праблема. У гэты раз на адпаведны запыт Масква не адказала, што абцяжарвае вызначыць прычыну абмежаванняў, адзначыў польскі чыноўнік.

Апошнія навіны