BE RU EN

ЕЗ выдзеліць Украіне €8 мільярдаў

  • 12.09.2014, 12:51

Сродкі будуць накіраваныя на правядзенне рэформаў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц на 11-й штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES) у Кіеве, піша «Укринформ».

«Мы перакананыя, што гэтае Пагадненне (аб асацыяцыі - рэд.) дасць штуршок да эканамічнага росту і мадэрнізацыі эканомікі Украіны. 8 млрд еўра накіроўваюцца ў Украіну для стабілізацыі эканомікі. Але такая падтрымка не з'яўляецца безумоўнай. Яна абапіраецца на чаканні, што краіна і далей будзе ісці шляхам рэформаў», - адзначыў Шульц.

Прэзідэнт Еўрапарламента таксама заявіў, што разлічвае на рэзультатыўнасць трохбаковых перамоваў у газавым пытанні.

Апошнія навіны