BE RU EN

МЗС Вялікабрытаніі: Тысячы вайскоўцаў і дзесяткі танкаў з РФ ваююць ва Украіне

  • 12.09.2014, 12:18

Дзеянні Расеі ва Украіне з'яўляюцца непрымальнымі.

Пра гэта заявіў міністр у справах Еўропы МЗС Вялікабрытаніі Дэвід Лідынгтан у артыкуле для «Европейской правды».

«Мы ведаем, што тысячы расейскіх вайскоўцаў і дзесяткі расейскіх танкаў ваююць ва Украіне. Я чуў сведчанні відавочцаў, бачыў незняпраўджаныя звесткі разведкі і чытаў паведамленні ў СМІ», - адзначае ён.

З ягоных слоў, дзеянні Расеі ва Украіне з'яўляюцца непрымальнымі.

«Расея адмаўляецца прызнаваць незалежнасць і суверэнітэт Украіны. Яна анэксавала ўкраінскую тэрыторыю пад руляй аўтамата - спачатку Крым, а потым адпраўляе сваё войска ва ўсходнія рэгіёны Украіны, - заўважае Лідынгтан. - Мы не можам ігнараваць смерці і разбурэнні, да якіх прывялі дзеянні Расеі на нашым агульным кантыненце».

Апошнія навіны