BE RU EN

Памяць выкрадзеных беларусаў ушануюць у Варшаве

  • 12.09.2014, 11:48

У 15-ю гадавіну выкрадання Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ў Варшаве адбудзецца пікет памяці зніклых беларусаў.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Фонд «Еўрапейская Беларусь». Мэта пікету - аддаць даніну памяці ахвярам гвалтоўных знікненняў у Беларусі - Віктарy Ганчарy, Анатолю Красоўскаму, Дзмітрыю Завадскаму, Юрыю Захаранку, запатрабаваць расследавання гэтых злачынстваў, а таксама нагадаць аб бесперапынных палітычных рэпрэсіях і прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі, паведамілі charter97.org арганізатары акцыі.

Мерапрыемства пройдзе 16 верасня (аўторак) а 17:00 на Замкавай плошчы ў Варшаве.

Пікет пройдзе пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі, удзельнікі прыйдуць на Замкавую плошчу з партрэтамі зніклых і палітычных зняволеных, мінакі атрымаюць інфармацыйныя ўлёткі пра палітычныя знікненні ў Беларусі.

Мерапрыемства з'яўляецца адкрытым для наведвання. Арганізатары запрашаюць усіх да ўдзелу.

Апошнія навіны