BE RU EN

Парашэнка: Асаблівы статус часткі Данбаса - не пагроза Украіне

  • 12.09.2014, 11:46

Пытанні бяспекі і стратэгіі развіцця Украіны застануцца ў руках цэнтральнай улады.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы на адкрыцці штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES), піша liga.net.

«Мы вывучылі польскі досвед дэцэнтралізацыі, выкарыстоўваем яго і магу вас запэўніць, што ніякай пагрозы цэласнасці краіны асаблівы статус Данбаса не нясе. Гэта ўсяго толькі перадача большай улады на месцы. Пытанні бяспекі і стратэгіі развіцця пры гэтым застануцца ў руках цэнтральнай улады. Але для гэтага трэба правесці мясцовыя выбары ў Данбасе, каб на месцах былі людзі, з якімі можна размаўляць», - сказаў Парашэнка.

Нагадаем, упаўнаважаная прэзідэнта Украіны ў мірным урэгуляванні ў Данецкай і Луганскай абласцях Ірына Герашчанка заявіла, што асаблівы статус некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей будзе прадугледжваць больш эканамічных і гуманітарных правоў для некаторых раёнаў дзвюх абласцей.

Апошнія навіны