BE RU EN

Кошты на Brent апусціліся ніжэй за $98 за барэль

  • 12.09.2014, 11:21

Кошты на нафту Brent апусціліся ніжэй за $98 за барэль праз боязь слабага попыту.

З пачатку тыдня кошт Brent знізіўся на 3 адсоткі, піша АФН.

Рост сусветнага спажывання нафты імкліва запавольваецца праз паслабленне эканомік Еўропы і Кітая, гаворыцца ў штомесячным дакладзе Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (IEA).

Са слоў экспертаў, рынак не моцна хвалююць праблемы на ўсходзе Украіны, паведамляе Reuters. Інвестары чакаюць з Кітая справаздачы аб прамысловай вытворчасці і раздробленых продажах, якія выйдуць у суботу.

Апошнія навіны