BE RU EN

6 тысяч кватэр у Менску засталіся без электрычнасці

  • 12.09.2014, 10:23

42 шматкватэрныя дамы ў Менску засталіся без электрычнасці ўвечары 11 верасня.

Абясточаныя апынуліся дамы на вуліцах Прытыцкага, Данілы Сердзіча, Матусевіча і на праспекце Пушкіна. Святла не было 1 гадзіну 9 хвілін.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Пра тое, што ў дамах знікла святло, мясцовыя жыхары паведамілі а 22.16. Высветлілася, што на падстанцыі «Заходняя» (вул. Ціміразева, 60) адключыўся фідэр праз пашкоджанне канцавой раздзелкі ў РП-57 па праспекце Пушкіна, 46.

Без святла засталіся амаль 6 тысяч кватэр, у якіх жыве блізу 18 тысяч чалавек.

Апошнія навіны