BE RU EN

Украінская лётчыца Саўчанка не патрапіла ў спіс абмену палоннымі

  • 11.09.2014, 21:01

МЗС РФ не бачыць прычын, каб украінскі рэжысёр Алег Сянцоў і лётчыца Надзея Саўчанка патрапілі ў спіс абмену закладнікамі.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік міністэрства Аляксандр Лукашэвіч, паведамляе РІА "Новости".

Паводле ягоных слоў, крымінальныя справы ў дачыненні да Саўчанкі і Сянцова не звязаныя з менскім пратаколам. "Я не бачу сувязі з менскім пратаколам. Там гаворка ідзе пра ваеннапалонных, якія былі захопленыя падчас баявых дзеянняў старанамі (канфлікту)", - заявіў Лукашэвіч.

Раней у СБУ заяўлялі, што Сянцова і Саўчанку ўключылі ў спіс абмену палоннымі згодна з менскім пратаколам ад 5 верасня.

Апошнія навіны