BE RU EN

Жыхары Херсонскай вобласці ўмацоўваюць мяжу з Крымам

  • 11.09.2014, 20:23

На адміністрацыйнай мяжы Херсоншчыны з акупаваным Крымам рыхтуюцца абараняцца ад расейскай агрэсіі.

Людзі капаюць акопы, будуюць бліндажы і ўмацоўваюць пазіцыі. Мясцовыя жыхары кажуць, што расейскія акупанты рэгулярна вядуць назіранне за дзеяннямі ўкраінскіх байцоў - амаль штодня над сёламі Чаплінка і Каланчак лётаюць расейскія гелікоптэры і беспілотнікі, паведамляе «5 канал».

Пра тое, што вайскоўцы узброеных сіл РФ мацуюць блок-посты ў раёне паселішча Стралковая Херсонскай вобласці, паведаміў сёння раней вяшчальнік інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка. «Учора а 12.50 для гэтага двума грузавікамі «Урал» у раён Арабацкай касы былі дастаўленыя і разладаваныя бетонныя блокі», - заявіў прэс-сакратар.

Апошнія навіны