BE RU EN

Беларусь разлічвае здабыць 1,6 млн тон нафты за год

  • 11.09.2014, 19:16

Дзяржаўнае вытворчае нафтагазавае аб'яднанне "Беларуснафта" ў 2015 годзе плануе здабыць 1 млн 645 тысяч тон нафты.

Гэты аб'ём будзе адпавядаць узроўню 2014 года, паведаміў журналістам у Менску намеснік гендырэктара аб'яднання Сяргей Каморнікаў, паведамляе "Інтэрфакс".

"У 2015 годзе плануем здабыць 1 млн 645 тысяч тон - гэта значыць здабыча будзе на ўзроўні гэтага года", - сказаў ён.

Каморнікаў адзначыў, што ў 2013 годзе аб'яднанне здабыла крыху больш за 1,6 млн тон нафты і ўпершыню за доўгія гады здолела стабілізаваць аб'ём нафтаздабычы. Паводле ягоных слоў, гэтаму спрыяла ўжыванне новых тэхналогій свідравання нафтавых свідравін ды іншых сучасных тэхналогій.

Апошнія навіны