BE RU EN

Жыхар Баранавічаў скраў 20 бутэлек гарэлкі і паспеў выпіць іх да затрымання

  • 11.09.2014, 18:39

Беспрацоўны жыхар Баранавічаў залез у чужы гараж, перапілаваўшы дужку навяснога замка.

Ён выкраў ровар і дваццаць бутэлек гарэлкі. Паводле заявы пацярпелага, крадзеж адбыўся ў перыяд з 8 да 9 верасня, а сума шкоды склала 6 млн рублёў, піша Intex-press.

Супрацоўнікі Баранавіцкага РАУС знайшлі і затрымалі 38-гадовага злодзея. Ровар быў канфіскаваны, а вось гарэлку злачынец паспеў выпіць.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Злодзею пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны