BE RU EN

Павел Вінаградаў пайшоў у РУУС і не вярнуўся

  • 11.09.2014, 17:48

Сувязі з грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым няма ўжо шэсць гадзін.

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» жонка Паўла Вінаградава Святлана.

«Павел пайшоў у Маскоўскі РУУС да 11 гадзін адзначацца згодна з умовамі прэвентыўнага нагляду. І з гэтага моманту сувязь з ім адсутнічае. Я была ў РУУС. Там мне сказалі, што Паўла ў іх няма», - распавяла Святлана.

Цяпер Святлана чакае, што даведаецца пра лёс Паўла ў судзе Маскоўскага раёна.

10 верасня ў кватэру актывіста моладзевай ініцыятывы «Змена» Паўла Вінаградава прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі, але пасля агляду кватэры сышлі.

Былы палітвязень Павел Вінаградаў - рэкардсмен па адвольных затрыманнях. У сакавіку ён быў асуджаны на 25 сутак арышту і трымаў галадоўку.

Апошнія навіны