BE RU EN

Honda прэзентавала аўтаномны аўтамабіль

  • 11.09.2014, 17:41

На Кангрэсе ITS, які праходзіць у Дэтройце, кампанія Honda прадставіла аўтамабіль, кіраванне якога адбываецца без удзелу кіроўцы.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на прэс-цэнтр Honda Motor Rus.

Паводле звестак прэс-цэнтра, гэтая тэхналогія праходзіць выпрабаванні і ўжо ў 2020 годзе можа з'явіцца на серыйных аўтамабілях Honda. У якасці прататыпа была абраная мадэль Acura RLX, абсталяваная камерамі сачэння за дарожнай разметкай, радарнымі датчыкамі і адмысловым маяком, які скануе асяроддзе аўтамабіля і сінхранізуецца з датчыкам GPS.

Новая тэхналогія распрацавана такім чынам, што пры неабходнасці кіроўца можа скасаваць аўтаномнае кіраванне ў любы момант.

Фота: AP

Апошнія навіны