BE RU EN

35 расейскім прапагандыстам забаранілі ўезд ва Украіну

  • 11.09.2014, 16:54

Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд у краіну 35 работнікам расейскіх СМІ на тэрмін ад 3 да 5 гадоў.

Пра гэта заявіў старшыня Нацыянальнай рады ў пытаннях тэлевізіі і радыёвяшчання Юрый Арцёменка, паведамляе РБК-Украіна.

«Мы атрымалі інфармацыю пра тое, што забаронены ўезд ўжо 35 прадстаўнікам медыя. Усе гэтыя людзі маюць дачыненне да медыя РФ. Ім забаронены ўезд да 3 гадоў у залежнасці ад прозвішчаў, а некаторым забаронены ўезд да 5 гадоў», - заявіў Арцёменка.

Пры гэтым ён адмовіўся называць прозвішчы журналістаў, якім забаронены ўезд, адзначыўшы, што гэта ў кампетэнцыі СБУ.

Нагадаем, 28 жніўні Нацыянальная рада перадала СБУ спіс з 49 журналістаў і грамадскіх дзеячаў - грамадзян Расеі для аб'яўлення iх персонамі нон грата ва Украіне.

Апошнія навіны