BE RU EN

Пікет у Брусэлі: «Не - крамлёўскім агрэсарам!»

  • 11.09.2014, 11:26

10 верасня беларусы правялі пікет салідарнасці з Украінай на Плошчы Роберта Шумана ў Брусэлі.

Пра гэта charter97.org паведамілі актывісты Беларуска-Еўрапейскага Аб'яднання.

«На пікет прыйшлі людзі, якія адчуваюць небяспеку і якія разумеюць, што такое салідарнасць у цяжкі і трывожны час. Мэтай пікету было давесці да жыхароў Еўропы і чыноўнікаў еўраструктур, што прагматызм і палітычныя гульні з крамлёўскімі тэрарыстамі прывялі да крывавых наступстваў. Гэта мы бачым сёння на Украіне», - адзначылі актывісты.

Пікет быў арганізаваны намаганнямі актывістаў Беларуска-Еўрапейскага Аб'яднання.

Апошнія навіны