BE RU EN

На ўсходзе Расеі пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці войскаў

  • 11.09.2014, 10:23

Ва Усходняй вайсковай акрузе (УВА) а 9:00 паводле менскага часу пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці войскаў.

Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на міністра абароны генерала арміі Сяргея Шайгу. З ягоных слоў, адпаведны загад аддаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Праверка пачалася а 9:00 паводле маскоўскага часу. На нарадзе з кіраўніцтвам Узброенымі сіламі Шайгу загадаў прывесці ў поўную баявую гатоўнасць «войскі УВА, а таксама злучэнні і воінскія часткі, што дыслакуюцца на яе тэрыторыі».

Акрамя таго, міністр назваў перагрупоўку войскаў на вялікую адлегласць прыярытэтнай задачай УВА і распарадзіўся надаць гэтаму асаблівую ўвагу.

Апошнія навіны