BE RU EN

Нямеччына заявіла пра падзенне паставак газу з Расеі

  • 11.09.2014, 10:20

Абмежаванні паставак расейскага газу не маюць уздзеяння на сітуацыю з энэргетычным забеспячэннем Нямеччыны.

Найбуйнейшы нямецкі энэргетычны канцэрн E.ON паведаміў, што атрымлівае паменшаныя аб'ёмы паставак газу з Расеі. Пра гэта заявіў у сераду, 10 верасня, ИТАР-ТАСС прадстаўнік кампаніі.

«Цяперашнія невялікія абмежаванні паставак (расейскага газу - Рэд.) не маюць уздзеяння на сітуацыю з энэргетычным забеспячэннем (Нямеччыны)», - заявіў ён, адмовіўшыся прывесці якія-небудзь іншыя падрабязнасці.

Іншая крыніца ў канцэрне паведаміла, што скарачэнне паставак вылічваецца некалькімі адсоткамі. «Гэта не з'яўляецца рэдкім выпадкам і носіць, як паказвае практыка, часовы характар», - паведаміў ён.

На мінулым тыдні кіраўнік E.ON Ёханэс Тайсэн выказаў упэўненасць, што Расея не спыніць пастаўкі газу ў Нямеччыну і Еўропу праз украінскі канфлікт. «У нямецкіх кватэрах не стане холадна. Ні адна са старон не зацікаўленая ў тым, каб зрабіць газ часткай канфлікту», - казаў ён.

Са слоў Тайсэна, уведзеныя Захадам супраць Расеі санкцыі «амаль што не адбіліся» на бізнэсе канцэрна. «Угоды рэалізуюцца належным чынам», - дадаў ён.

Раней у сераду польскі дзяржаўны нафтагазавы канцэрн PGNIG заявіў аб скарачэнні паставак газу з Расеі ў апошнія два дні на 20-24% у тэхнічных пунктах здачы. У Газпроме зняпраўдзілі скарачэнне паставак газу ў Польшчу.

Апошнія навіны