BE RU EN

Парашэнка і Мэркель скаардынавалі дзеянні для еўраінтэграцыі Украіны

  • 11.09.2014, 9:20

Палітыкі скаардынавалі далейшыя дзеянні што да імплементацыі пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Пятра Парашэнкі.

"Пётр Парашэнка і Ангела Мэркель скаардынавалі далейшыя дзеянні для еўрапейскай інтэграцыі Украіны, у прыватнасці, што да імплементацыі пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ", - гаворыцца ў паведамленні.

Палітыкі таксама абмеркавалі сітуацыю ў Данбасе ва ўмовах рэжыму спынення агню, згодна з менскім дамоўленасцям 5 верасня.

"Прэзідэнт Украіны адзначыў, што вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны і закрыццё ўкраінскай-расейскай мяжы для баевікоў, ўзбраення і боепрыпасаў дазволіць канстатаваць прагрэс у дээскалацыі і пачатак мірнага ўрэгулявання", гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Парашэнка адзначыў важнасць належнага маніторынгу і верыфікацыі рэжыму спынення агню з боку АБСЕ, неабходнасць вызвалення палонных.

Нагадаем, Украіна і Еўразвяз падпісалі 27 чэрвеня ў Бруселі эканамічную частку Пагаднення аб асацыяцыі, якая прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю. Палітычная частка Пагаднення аб асацыяцыі Украіна - ЕЗ была падпісаная 21 сакавіка.

Парашэнка заявіў, што Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам будзе перададзенае на ратыфікацыю ў Вярхоўную Раду ў сярэдзіне верасня.

Фота: Bloomberg

Апошнія навіны