BE RU EN

У маскоўкі выкралі Infiniti, разыграўшы ДТЗ

  • 10.09.2014, 21:59

Аўтазлодзеі, каб скрасці дарагі аўтамабіль на поўдні расейскай сталіцы, інсцэнавалі наезд на пешахода.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-службу маскоўскай паліцыі.

"У аўторак пад 13 гадзін на Люсінаўскай вуліцы каля дома 64А 54-гадовая маскоўка паркавала свой Infiniti JX35, калі да яе на капот кінуўся невядомы мужчына", - сказаў супрацоўнік прэс-службы.

Наважыўшы, што ўчыніла наезд на пешахода, жанчына выскачыла з самахода, каб надаць яму дапамогу. У гэты момант за стырно заведзенага аўтамабіля сеў іншы мужчына і ўцёк з месца здарэння. Уяўны пацярпелы тут жа збег у двары.

Паліцыя ўспрыняла здарэнне як рабаванне, распачаўшы крымінальную справу паводле адпаведнага артыкулу.

Апошнія навіны