BE RU EN

Навукоўцы здолелі ўбачыць «цвёрдае» святло

  • 10.09.2014, 20:54

Навукоўцы з ЗША і Швайцарыі здолелі прадэманстраваць карпускулярныя ўласцівасці святла.

«Цвёрдае» святло, назіранае спецыялістамі ў лабараторыі ў ЗША, адкрывае вялікія магчымасці для даследаванняў у галіне квантавай оптыкі і фізічнай кінэтыкі. Вынікі сваіх даследаванняў аўтары апублікавалі ў часопісе Physical Reviev X, а коратка з імі можна азнаёміцца на сайце Прынстанскага ўніверсітэта, піша Lenta.ru.

Навукоўцы здалелі сабраць устаноўку, у якой, з іхніх слоў, яны назіралі ўзаемадзеянне двух фатонаў. Святло ў гэтым выпадку паводзіла сябе як часцінка.

Устаноўка спецыялістаў уключае ў сябе звышправодныя матэрыял і дрот. Матэрыял складаецца амаль са ста мільярдаў атамаў, што знаходзяцца ў адмысловым квантавым стане, які дазваляе ім дзейнічаць як адна часцінка.

Гэты штучны «атам» змяшчаўся побач са звышправодным дротам, які змяшчае фатоны. Назіраць у святла карпускулярныя ўласцівасці навукоўцы здолелі, заблытаўшы фатоны і атам.

У выніку часцінкі святла пачалі выяўляць уласцівасці атама. Менавіта такія паводзіны квантавых часцінак і дазволіла навукоўцам казаць пра «цвёрдае» святло. У далейшым навукоўцы мерацца з яго дапамогай даследаваць звышцечнасць, а таксама знайсці яму ўжыванне ў квантавых кампутарах.

Выява: princeton.edu

Апошнія навіны