BE RU EN

Мінабароны Расеі пагражае «сістэмай глабальнага маланкавага ўдару»

  • 10.09.2014, 20:34

Міністэрства абароны Расеі заявіла, што можа стварыць уласную «сістэму глабальнага маланкавага ўдару».

Міністэрства не ўдакладніла, як будзе дзейнічаць гэтая зброя. Як падкрэсліў намеснік міністра абароны РФ Юрый Барысаў, пры гэтым Расея будзе грунтавацца на абарончай дактрыне развіцця ўзбраенняў, перадае BBC.

"Расея можа і будзе вымушаная гэта зрабіць" у выпадку ўзнікнення пагрозы, сказаў Барысаў пасля нарады аб распрацоўцы праекта Дзяржпраграмы ўзбраенняў на 2016-2025 гады.

Апошнія навіны