BE RU EN

Спажывецкі імпарт вырас на 9,1%

  • 10.09.2014, 17:27

У студзені-ліпені ў Беларусь завезлі спажывецкага імпарту на 4,5 млрд даляраў.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён павялічыўся на 9,1%. У грашовым выражэнні аб'ём спажывецкага імпарту вырас амаль на 340 млн даляраў, піша БелаПАН.

Як сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі, экспарт беларускіх спажывецкіх тавараў за названы перыяд склаў 4,2089 млрд даляраў і знізіўся ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2013 г на 8,5%.

Сярод рэгіёнаў найбольшы аб'ём спажывецкіх тавараў экспартуе Берасцейская вобласць - за студзень-ліпень мясцовыя прадпрыемствы паставілі на замежныя рынкі спажывецкіх тавараў на 1,184 млрд даляраў, што на 6,1% больш у параўнанні з такім жа перыядам 2013 года.

Найбольшы аб'ём спажывецкага імпарту прыпаў на Менск - 2,48 млрд даляраў, або на 6,9% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года.

Апошнія навіны