BE RU EN

У Омску выпусцілі танк

  • 10.09.2014, 17:23

У Омску ў сераду, 10 верасня, адбылася буйная аварыя з удзелам танка.

Шматтонная машына перавярнулася побач з аўтазапраўкай, размешчанай на выездзе з горада.

"Толькі што праязджаў у Порт-Артуры. Там перавярнуўся танк. Падобна на тое, перакуліўся з прычэпа, які стаяў непадалёк. Пацярпелых не відаць", - прыводзіць словы відавочцы омскі партал Gorod55.ru.

Паводле папярэдняй інфармацыі, танк зваліўся з платформы пры транспарціроўцы, паведамляе LifeNews са спасылкай на УГІБДД Омскай вобласці. Больш падрабязная інфармацыя аб магчымых ахвярах і стане машыны з'явіцца пасля агляду месца здарэння.

Апошнія навіны