BE RU EN

Былога гендырэктара «Барысаўдрэва» пачнуць судзіць 23 верасня

  • 10.09.2014, 17:20

Прызначаная дата судовага паседжання паводле крымінальнай справы ў абвінавачванні былога гендырэктара ААТ «Барысаўдрэў» Уладзіміра Мальцава.

«Слуханне адбудзецца 23 верасня ў Менскім абласным судзе а 10.00. Працэс адкрыты», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратарка Вярхоўнага Суда Беларусі Юлія Ляскава.

(В.Мальцаў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК Беларусі, - злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

Нагадаем, топ-мэнэджару інкрымінуецца злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі падчас выканання дзяржаўнай праграмы мадэрнізацыі прадпрыемства, якія пацягнулі цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры на суму звыш Br18 млрд, а таксама істотнай шкодзе дзяржаўным інтарэсам у выглядзе зрыву тэрмінаў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы мадэрнізацыі ААТ «Барысаўдрэў».

Мальцаў быў узяты пад варту, на яго маёмасць на суму звыш Br400 млн накладзены арышт.

Апошнія навіны