BE RU EN

Украіна чакае ад ЕЗ «выразных сігналаў» аб сяброўстве

  • 10.09.2014, 14:58

Кіеў спадзяецца ў 2015 годзе атрымаць адказ на пытанне пра перспектывы сяброўства краіны ў ЕЗ.

Украіна чакае, што на наступным саміце Усходняга партнёрства Еўразвяз дасць Кіеву выразны сігнал аб магчымасці сяброўства ў ЕЗ. Пра гэта сайту charter97.org заявілі ў прэс-службе МЗС Украіны.

Паводле інфармацыі ведамства, такое пажаданне ў Баку выказалі прадстаўнікі Украіны на нефармальным пасяджэнні міністраў замежных спраў краін - удзельніц Усходняга партнёрства. «Падчас пасяджэння Малдова, Грузія і Украіна падкрэслілі, што чакаюць у рамках Рыжскага саміту «Усходняга партнёрства» выразнага сігналу ад ЕЗ аб перспектыве сяброўства», - гаворыцца ў паведамленні.

Украіну на мерапрыемстве прадстаўляла намесніца міністра замежных спраў у пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Алена Зеркаль, з боку ЕЗ у пасяджэнні бралі ўдзел еўракамісар у пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле і намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы замежных стасункаў Хельга Шміт.

Наступны саміт «Усходняга партнёрства» адбудзецца ў Рызе ў першай палове 2015 года.

Украіна і Еўрапейскі Звяз падпісалі 27 чэрвеня ў Брусэлі эканамічную частку Пагаднення аб асацыяцыі, якая прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю.

Апошнія навіны