BE RU EN

Буйная аварыя на плошчы Ванеева

  • 10.09.2014, 14:42

Плошча Ванеева - адно з самых небяспечных месцаў у Менску ў плане ДТЗ.

У большасці сваёй яны носяць несур'ёзны характар, і толькі ў рэдкіх выпадках аўтамабілі атрымліваюць сур'ёзныя пашкоджанні, а кіроўцы - траўмы. Сёння як раз такое ДТЗ адбылося блізу 11:10.

На форуме onliner.by з'явілася адразу некалькі паведамленняў пра здарэнне.

«Сур'ёзная аварыя на плошчы Ванеева, - напісаў карыстальнік kazz (арфаграфія і пунктуацыя тут і далей захаваныя). - Рэно і фугон VW, хтосьці кагосьці выштурхнуў з кальца, чуў толькі ўдар. Рэно часткова вылецела на сустрэчную, зачапілі яшчэ пару аўтамабіляў. Прыехала хуткая, заехалі выратавальнікі, чаруюць каля дзвярэй буса, мабыць, заціснула кіроўцу. Абломкі ўсюды».

«Каля плошчы Ванеева VW LT і Рэно па ходу лоб у лоб. Рэно разбітае да пярэдніх стоек. МЧСнікі даставалі пацярпелага пасажыра. На Партызанскім утвараецца затор», - паведаміў наведвальнік форуму bogdus.

Вядзецца разбіральніцтва.

Апошнія навіны