BE RU EN

У Менску з'явяцца начныя маршруты грамадскага транспарту

  • 10.09.2014, 14:12

Праезд у начных аўтобусах будзе каштаваць прыкладна 20 тысяч рублёў.

Аб гэтым расказаў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў.

«З наступнага года плануецца запусціць у сталіцы некалькі начных маршрутаў, - сказаў ён. - Верагодна, яны злучаць вакзал з некаторымі буйнымі жылымі раёнамі і будуць працаваць з 00.00 да 6.00-7.00.

Праезд у начных аўтобусах будзе каштаваць прыкладна 20 тыс рублёў.

Апытанні менчукоў з гэтай нагоды паказалі, што яны гатовыя плаціць такую суму, так як яна нашмат меншая кошту праезду ў таксі. Хутчэй за ўсё, на такіх маршрутах будуць выкарыстоўвацца аўтобусы сярэдняй або малой умяшчальнасці».

Апошнія навіны