BE RU EN

Ангела Мэркель: Мы падтрымліваем новыя санкцыі супраць Расеі

  • 10.09.2014, 14:07

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выступае за ўвядзенне новага пакета санкцый супраць Расеі ў дзеянне.

Пра гэта яна заявіла ў сераду падчас выступу перад нямецкім парламентам, паведамляе Цензор.нет са спасылкай на Associated Press.

«Мы падтрымліваем публікацыю санкцый і я спадзяюся, што пастанова будзе неўзабаве прынятая. Санкцыі не ўвойдуць у дзеянне, пакуль не будуць апублікаваныя», - сказала яна. Са словаў канцлера, сітуацыя ва Украіне палепшылася, аднак яснасці адносна выканання ўмоў мірнага плану няма.

Нагадаем, 8 верасня Рада Еўразвязу прыняла новы пакет санкцый у дачыненні да РФ.

Апошнія навіны